Марыся (В.Мулявин - Я.Купала) (исполнитель: Песняры)
Свеце месяц, свеце, як дзюрка ў сярмязе; Паніч за мужычкай безустання лазе. Дваццаць год Марысі, кроў іграе ў целе, З панскім сынам ночкі каратае, дзеле. "Марыся, Марыся! -- гавора ёй маці: -- Кінь на паніча так вачыма міргаці". Яна як не чуе матчыных мараляў: Спусці маці з вока, -- дзеўка й загуляла. Пад лясок, за вёску, бы далей ад дому, Ляціць на спатканне к панічу ўдалому. "Марыся, Марыся! -- гавора ёй маці: -- Кінь на паніча так вачыма міргаці". Панічу з паненкай, з багатай Амэляй, Ужо рукі хусткай ксёндз вяжа ў касцеле. Панічова ж любка, Марыля ўдалая, На прылёты бусла слёзна паглядае. Марыся, Марыся! галоўкі не чухай, -- Не слухала маці, бабкі цяпер слухай.