Воўчы Сын, Дачка Крумкача (исполнитель: Weeping Twilight)

“Калі Свет быў юны…” –
Складаюць паэты,
Глядзяць, каб палала
На дровах жыцця
Вогнішча памяці
У розуме братнім.
Не рушыць наперад,
былога не знаўшы.

Таму і спяваюць
Кіраўнікі нашых думак,
Струнаў слязьмі
Аздабляючы словы.
Хто больш красамоўна,
Хто менш, але зноўку
Мы бачым часіны,
Калі Свет быў юны…

Вусцішны покліч варожае зграі.
Нянавісць спрадвеку ў сэрцы палае.
Пысы пачварныя крыві жадаюць.
Чорныя крылы ў небе лунаюць.

Ашчэраны іклы, цяжкое дыханне.
Ад думак пра бойку кроў закіпае.
Убачыўшы ворага, літасць забыўшы,
Лавінай нясецца воўчая зграя.

Сонца заслаўшы, нацэлеўшы дзюбы,
Кожны рух – шэрым на згубу.
Анёлы цемрадзі, могілак варта.
Крылатыя цені б'юцца ўпарта.

 Чырвань на чорным убранні ледзь бачна,
 Шэры каптан не абароніць ад кіпцяў.
 Здольныя забіваць, яны лёсу ўдзячны:
 Робяць пацеркі з варожых жыццяў.

Сумна ўсё роўна ў палацах нябесных.
Гульню распачаць Багі маюць намеры:
Ці то спатоліць азарт, ці пабачыць
Дзею ў выкананні нязграбных гаераў.

Махляры неба тасуюць калоду мечаных картаў…
    Вынік адзіны.
Прымушаны танчыць скінуць блазенскі каўпак больш не зможа…
    Здзекі ды кпіны.
Кожны мяркуе: не ён пападзецца на вуду падману…
    Але з асалодай
Чытае сцэнарый спрадвечнае п'есы і ў гэтым сезоне…
    Посьпех заўсёды.

Стрэлы кахання куюцца на небе...
Ніводнай з ахвяр не ўратавацца!
Песьцяцца ў сэрцах – у глебе прыдатнай.
Розум, дарэчы, дрэнны дарадца

У час, калі джала з атрутай салодкай
У сэрца ўпілося, кахання дурманам
Крывю раствараючы; сэнсу мігценне
Не ўтрымаюць ні ваўкі, ні груганы.

        Мараць пра дзіва, мараць пра шчасце,
Смела нясуцца ў чарговую бойку…
Толькі раптоўна Дачка Чорных Крылаў
Зброю не вострыць дзеля забойства.

Сум затаіўся і ў сэрцы ваўчыным.
Сын Важака – у багне кахання:
Не наліваюцца вочы крывёю;
Пра таемнае мроіць ён зноўку спатканне...

Крычаць, равуць, хрыпяць, дзяўбуць…
Жыцце жабруе на свяце смерці!
На полі – шмат, у палоне – больш…
Ваўкі святкуюць – у цуд ня верце!

Цяжкім бізуном твар пасечаны…
Сціскаюць шыю арканы…
Пякучым жалезам адмечана…
Бразгочуць-рагочуць кайданы…

Ахвярнае вогнішча ладзіцца
(У пфальцах на небе чакаюць).
Відовішча мусіць спраўдзіцца
(На сваю махляры карысць дбаюць).

Супраць неба лютага стане
Сын Ваўка;  ён у натоўпе палонных
Бачыў, але не як на спатканні,
Вобраз мараў ды мрояў ягоных.

Трэба ўжо занімацца пажару
(Традыцый бярэмя не скінеш!)
Запаліўшы паходню, ахвяру
Сын Ваўка прынесці павінен.

Ікол востры – у сэрца каханкі,
Сябе – другі, каб адзін аднаго паспаткалі…
…З крывою ўсмешкай маланкі
Сярод хмараў Багі жартавалі.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Айй ты попадаешь в рай гамора  Куним  Порнофильмы родина  Jinwoon  Только дон  У девушки с острова  С разных сторон 
О чем песня
Weeping Twilight - Воўчы Сын, Дачка Крумкача?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен