Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Паслявелікодны карагод. зап. І.В. Глушэц, К.М. Міхнавец 12.10.2012 Ой, не росці, кропе, Да па мойму огороду, Да па мойму частаколу. Ой, не ходзі, стары, Да до мене маладое, Да до мене харошое. Ек я цебе, стары, З маладых год не любіла, З маладых год не любіла. Ек я цебе, стары, Сабакамі праважала, Сабакамі праважала. Прыдзі ко мне, молоды, Да до мене маладое, Да до мене харошое. Ек я цебе, молоды, З маладых год полюбіла, З маладых год полюбіла. Ек я цебе, молоды, Гармошкамі сустракала, Гармошкамі сустракала. Выконваюць: Бурак Ганна Мікалаеўна, 1947 г. н., Лазіцкая Марыя Мікалаеўна, 1945 г. н. Перанята ад Рыдзецкай Ганны Рыгораўны, 1930 г. н.