Яны любяць адзін аднаго, як дзіця дзіцянё (исполнитель: Клёк)

Ён — не прымае партвэйн і філязофіі кубкі,
Яна — ня ’матар цукру, разьбірае ўсе цацкі,
Ён можа ўсім хлусіць і біцца не мастак,
Яна — супроць духоты ў пакоях, ашыйнікаў сабак.
Яны сьмяюцца з плётак, забаўляюцца жыцьцём —
Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.

Яны заўжды знаходзяць выйсьце з блытанай спрэчкі:
Разьвінаюць запавесы, не запальваюць сьвечкі,
Пакідаюць сьвятло, не завешваюць люстэркі,
Спазнаўшы таямніцу стрыптызу, як дзеці
Захапляюцца ўдзелам у хатнім балеце,
Адна — Джульета амаль, другі — Рамэа даўно.
Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.

Ён — чыйсьці брат, яна — камусьці сястра,
Бавяць суткі ў размовах (і ня бачаць тут зла)
Пра жыцьцё ды пра вечнасьць, пра тое, пра гэта,
Але ў думках няма соку, толькі грузкая глеба.
Кожнаму зь іх дзьве траціны да сьмерці — і ўсё.
Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.

Яна, бы муха ў павуціньні ягоных кайданоў,
А ён — як ахвярны казёл ейных грахоў,
Яны зьвязаліся навечна, як вада і зямля,
У іхнім арсэнале ланцугі, бізуны і чужая сям’я,
Ім звыкла быць разам, мець агульнае ўсё —
Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.

І прэч ад сяброў, якіх маюць яны мора —
Дзьверы адчыняць, а ў доме — Садом і Гамора.
Яны такія непадобныя, і быццам блізьняты,
Дзьве розныя асобы, але белая скура і шурпатыя пяты…
Адно за аднога адкажуць, і падзеляць жыцьцё.
Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.

Яны сыдуць ува сьне, яны заснуць аднойчы ўдзень,
Ня будуць чакаць, пакуль у сьвеце запануе цень.
Рукою да рукі; дарога белага рысу
Няглумнага няўдачніка, бяздарную актрысу
Возьме сабе. Яны пойдуць, як толькі будзе раньнё,
Каб і там любіць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.

(Пераклад песьні «Они любят друг друга, как дети» гурту «Мира и Кельвин».)
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Мин сине хочу  RiDer(prod  Неприятно лера  Diablik-S nog Na golovu  Там где ты-Dj Meg  Девочка знаешь любовь это искусство Kreed  Танцуй remix Туситов  Сенсация Детское Евровидение 2012 
О чем песня
Клёк - Яны любяць адзін аднаго, як дзіця дзіцянё?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен