А ў бары, бары... (исполнитель: Беларуская Паўстанцкая Песня)
словы Янкі Купалы, музыка Ўладзімера Тэраўскага А ў бары, у бары Тры дарожанькі. Гэй, гэй, гэй-гэй! Тры дарожанькі. Тудою ішлі Тры жаўнерыкі. Гэй, гэй, гэй-гэй! Тры жаўнерыкі. А адзін з траіх Наш прыгожанькі Гэй, гэй, гэй-гэй! Наш прыгожанькі. Стаў, глядзіць жаўнер — Сумняваецца. Гэй, гэй, гэй-гэй! Сумняваецца. Па якой пайсьці Надумляецца. Гэй, гэй, гэй-гэй! Надумляецца. Па адной пайсьці — Не пашэнціцца. Гэй, гэй, гэй-гэй! Не пашэнціцца. Павядзе на Ўсход, Скуль ня вернецца. Гэй, гэй, гэй-гэй! Скуль ня вернецца. Па другой пайсьці — Абняволіцца. Гэй, гэй, гэй-гэй! Абняволіцца. Бо ў заходні бок Шлях той коціцца. Гэй, гэй, гэй-гэй! Шлях той коціцца. Выбіраў жаўнер Трэцю сьцежаньку Гэй, гэй, гэй-гэй! Трэцю сьцежаньку. Бо вяла яна У родну межаньку Гэй, гэй, гэй-гэй! У родну межаньку. І запеў жаўнер Той прыгожанькі Гэй, гэй, гэй-гэй! Той прыгожанькі. А ў бары, у бары Тры дарожанькі. Гэй, гэй, гэй-гэй! Тры дарожанькі.