2. Калыханка-лічылка (исполнитель: Калыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча,)

“Калыханкі”. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF

Калыханка-лічылка
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш Л. Дранька-Майсюка)

Зорачкі-заранкі,
Гэта кветкі неба;
Пасьля калыханкі
Спаць заўсёды трэба.
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Засынай!
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Баю-бай!

Прыпеў:
Колькі зорак – 
Столькі кветак;
Колькі кветак –
Столькі дзетак;
Колькі дзетак –
Столькі сьлёз,
Весялосьці і дзівос!

У палатцы,
Як у хатцы,
Зоркі сьняцца,
Кветкі сьняцца...
Не зьлічыць
Ажурных сноў.
Сьпі, маленькі,
Будзь здароў!

Зорачкі лагодай
Неба агарнулі,
Кветачкі ў гародах,
Як адна, паснулі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Засынай!
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Баю-бай!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Chiraq DXN BNLVDN  Rasta Rain Muzungu  В такт Real o  Son Dong Woon  Мгновение mtmrfz  Prick Animal  Lowride Autechre 
О чем песня
Калыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча, - 2. Калыханка-лічылка?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен