6. Калыханка для дарослых (исполнитель: Калыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA)

“Калыханкі”. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF

Калыханка для дарослых
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш М. Анемадыстава)

Ці помніш ты, як прабівала
Трава маладая панцыр асфальту?
Ці помніш ты, як выглядала
Новае неба над новай краінай?

Ці помніш ты, як у паветры
Пахла вясною ды ветрам свабоды?
Ці помніш ты, якой была моцнай
Падвойная кава, што нас ратавала?

Ці помніш ты начныя вандроўкі
Па стомленай цішы вуліц бязьлюдных?
Ці помніш ты, як несьлі глупоту
І шэптам казалі розныя бздуры?

Ці помніш ты, як потым дадому
Вярталіся ранкам а пятай гадзіне?
Ці помніш ты, як мала мы спалі?
Ці помніш ты, як шмат мы прысьнілі?

Ці памятаеш? Ці памятаю?
Цішэй, калі ласка, я засынаю...
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Ricardo Arjona Minutos  Beautiful ending  Ricardo Arjona Vivir Sin Ti Es Posible  Ricardo Arjona Mujer De Lujo  Ricardo Arjona Me Dejaste  Ricardo Arjona Duele Verte  Ricardo Arjona Iluso  Ricardo Arjona Para Que Me Quieras Como Quiero 
О чем песня
Калыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA - 6. Калыханка для дарослых?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен