Make_yourself (EP_2013) (исполнитель: Sciana)
"Make yourself" 2011 Можна наракаць - няўдалы лёс, І не пашанцуе ўсё адно. Нехта ўзьлятае да нябёс, А ты ўсё хутчэй ідзеш на дно. Кожны крок прадвызначае шлях. Адчуваю шостым пачуцьцём: Калі жыць з адчаем у вачах, Гэта нельга называць жыцьцём. Кім хочаш ты - Можна быць, Make yourself. Не глядзець ніколі больш назад, Не баяцца новай вышыні, І ўжо малюе далягляд Тваіх новых гарадоў вагні. Кожны крок прадвызначае шлях. І ты будзеш тым, кім хочаш быць. І ўжо нікому не стрымаць, І ўжо нікому не спыніць. Кім хочаш ты - Можна быць, Make yourself. А. Клімус