Бераг белых буслоў (исполнитель: Верасы)
БЕРАГ БЕЛЫХ БУСЛОУ З неба ўсю ноч зоркi ляцяць Хоць ты абрус пасцялi. Можна гадаць, лёс выбiраць Долю сваю на зямлi. Я злаўлю зорку-долю маю На руках яе закалышу I наплыве ўсё, што люблю I запалонiць душу. Прыпеў: Беларусь – белы край пад буслiным крылом, Родны край, родны дом – дом с гасцiнным сталом З чаркай поўнай мядовым вiном. Беларусь – край, дзе я абдымаю сяброу, Дзе мяне зноў i зноў клiча з дальнiх шляхоў Беларусь – бераг белых буслоу. Рэчка бяжыць поўненькая Чыстай жывою вадой Бьецца яна тоненькай жылкай На скроне маёй. I я долю сваю калышу, Каб шчаслiва на свеце пражыць, А набяжыць сум на душу – Ну, дык i ж, рэчка бяжыць. Прыпеў. I я долю сваю калышу, Каб шчаслiва на свеце пражыць, А набяжыць сум на душу – Ну, дык i ж, рэчка бяжыць. Прыпеу. Беларусь. Белы бусел махнуў мне крылом I мяне зноу i зноу Клiча з дальнiх шляхоў Беларусь – бераг белых буслоў. I мяне зноў i зноў Клiча з дальнiх шляхоў Беларусь – бераг белых буслоў.