Рыцарства ўсе сышлося (исполнитель: Стары Ольса)

Словы Андрэя Рымшы з паэмы “Dziesięćroczna powieść wojennych spraw... Krysztofa Radziwiła...” (“Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла”). Паэма выдадзеная ў 1585 г. у Вільні, апісаныя ў ёй падзеі адбываюцца ў 1580 г. Пераклад “Дзесяцігадовай Аповесці...” зроблены ўпершыню і яшчэ не надрукаваны, пераклад з польскай мовы выкананы А.Дзітрыхам і ласкава перададзены гурту “Стары Ольса”. Пераклад паводле: Andrzej Rymsza. Dziesięćroczna powieść wojennych spraw// Archiwum Literackie, 4. Miscellanea Staropolskie. T. XVI. Warszawa, 1972.
Музыка з нотнага зборніка “Piesni Chwal Boskich” Яна Зарэмбы 1558 г. Адаптацыя тэкста да мелодыі выканана З.Сасноўскім.
Андрэй Рымша (каля 1550 – пасля 1595) – вядомы беларускі паэт, пісаў па-старабеларуску і па-польску, заснавальнік у беларускай літаратуры жанру “эпікграм”, прафесійны ваенны, удзельнічаў у многіх бітвах і паходах.
Яго знакамітая рыцарская паэма “Дзесяцігадовая аповесць” прысвечана дыверсійна-экспедыцыйнай выправе войска ВКЛ углыб Масковіі ў 1580 г. пад кіраўніцтвам гетмана Крыштафа Радзівіла. У Аповесці апісваюцца жорскія рэаліі вайны, калі войска ВКЛ праз 10 год няўдалага змагання на сваёй тэрыторыі нарэшце ўступае на землі праціўніка. Рымша ўдзельнічаў ва ўсіх апісаных бітвах і згадвае пра гэта (“што бачылі мы на свае вочы”).
“Песні хвал Боскіх” (іншая назва Брэсцкі канцыянал) – першы друкаваны нотны зборнік не толькі на Беларусі, але і ва Усходняй Еўропе. Брэсцкі канцыянал выдадзены пры фундацыі Радзівілаў у Брэсце ў 1558 г. (перавыдадзены ў Нясвіжы і Вільні). У “Канцыянал” разам з рознымі малітвамі, артыкуламі і настаўленнямі, увайшлі 1- і 4-галосныя песні (каля 100), якія атрымалі шырокае распаўсюджанне ў побыце. Аўтарамі тэкстаў былі вядомыя паэты 16 ст. Тшыцэскі, Зацыус і Семідаліус. Музыку сачынілі кампазітары Вацлаў з Шамотул і Цыпрыян Базылік. Пра аўтарытэт і папулярнасць “Брэсцкага канцыянала” кажа тое, што 38 песень з яго ўвайшлі ў “Дадатак” да “Кракаўскага канцыянала” 1559 г.

Рыцарства ўсё сышлося слаўнае залатое
Да князя Радзівіла ў Селішча Ямское

Дым ужо за агнішчам ўгору слупом нясецца
Кроў ужо маскавітаў струмянём ліецца

Тры пасткі па ўзлессі ворагі прыхавалі
Скеміўшы тое літвіны з коней пассядалі

Ворагаў у засадах, гэтых ды парубілі
Як свіней калолі, у балоце тапілі.

Але ж наперад паімчаў, гуф літоўскі лепшы
Трапіў у пастку да стральцоў, да стральцоў пярвейшых

Дружныя залпы стральцы, па літвінах пусцілі
Потым нашых вершнікаў на канях парубілі.

Палеглі слаўны рыцары, Зянкевіч ды Ціхінскі
Быў жа яшчэ забіты там, рыцар Ян Тымінскі

Ўсе яны служылі ў Ёрдановай роце
Доўг свой Айчыне аддалі рыцарскі ў годнай цноце

Многія князя рыцары праз ворага падманы
Зведалі ран крывавых, цяжкія мелі раны.

Ды Радзівіла слугі, раны ператрывалі
За кроў забітых літвінаў ворага пакаралі

Шмат хто у бітве з ворагаў там галавы пазбыўся
Ці пад ударам дзіды навек угаманіўся

Секлі баярскія ілбы, секлі і білі многа
Там жа вязалі у палон маскаля ліхога.

Гетман аплакаў палеглых, годна іх пахаваўшы
Славу героям навякі, гонар ім абяцаўшы

Рыцараў ды герояў, войска суправаджала,
Славаю іх апошні шлях годна аздабляла.

Гетман зноў загадаў трубіць, коней зноў асядлаці
Прагне ў сечы лютай зноў маскоўца спаткаці.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Осколки времен  Мы так не похожи  Русские парни  Нахуя мне жить  День студента  Мс пупс люблю  Ты мое а я твое  Страшилки ксю 
О чем песня
Стары Ольса - Рыцарства ўсе сышлося?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен