Калядная Песьня (исполнитель: Крамбамбуля)
Падае сьнег наяве і ў снах, У дамах людзі чакаюць радасьці. Толькі жадай: сьвяты Мікалай забярэ Твае турботы й цяжкасьці. Ціхая ноч... Дзіўная ноч... Дзецям кіно, дарослым віно і яно Зробіць размову шчыраю. Хай дзень за днём нас цягнуць на дно - Усё адно знойдзем шляхі да выраю. Ціхая ноч... Дзіўная ноч... Зьдзейсьніцца ўсё, вы рады дасцё і жыцьцё Зазьзяе новай фарбаю. Зоркі сьвятло ў сьвет наш прыйшло і яно Ня раз яшчэ парадуе. Ціхая ноч... Дзіўная ноч... Ціхая ноч... Дзіўная ноч... Ці бедны ці багаты, .... ці з барадой, Чакаць ня трэба сьвята - Яно заўжды з табой! Чакаць ня трэба сьвята - Ааа! Яно заўжды з табой! У гарадах, у сёлах, Увосень і вясной Сьпявай матыў вясёлы І паляпшай настрой! Сьпявай матыў вясёлы I летам і зімой.