Камэнтар на сваю гутарку з журналістам «Эўрарадыё» Зьмітром Лукашуком. (исполнитель: Вікторыя Папова (для Радыё Свабода))

Дракахруст: Вікторыя, вас не раздражняе мая беларуская мова?

Папова: Не.

Дракахруст: Як бы вы маглі пракамэнтаваць вашу гутарку з журналістам Зьміцерам Лукашуком, якая атрымала гучны розгалас? Вас абвінавачваюць у ня вельмі прыемных рэчах.

Папова: Я ў 30-м пакаленьні беларуска, муж мой беларус. І я выдзеру вочы любому, хто мне асабіста, а не на сайтах пад нікамі, скажа, што я не люблю беларусаў. Мае словы «ненавіджу» адносілася да такога журналісцкага стылю, які прадэманстраваў мой суразмоўца. Мне здаецца, гэта вельмі непрафэсійна — званіць пасьля конкурсу, праз два дні, ў панядзелак і нешта там высьвятляць. Наагул не абмяркоўваюцца меркаваньні журы. Правільна? Я паспрабавала яму гэта мякка сказаць, а ён насядаў. Давялося да гэтага стылю ўжыць слова «ненавіджу». Але гэта не да беларусаў адносілася.

Дракахруст: Вікторыя, ваша рэакцыя была на слова «пытаньнечка». У адказ вы сказалі: «Ох, як я вас люблю, беларусаў». А што — вас так зьбянтэжыла ці раздражніла гэтае слова?

Папова: Я выказала сваю думку — я люблю беларусаў. Мяне не зьбянтэжыла... Мяне бянтэжыла хутчэй трасянка, ня вельмі пісьменная беларуская мова майго суразмоўцы. А асобныя слова камэнтаваць... Я не зразумела вашае пытаньне. Мяне нічога не раздражняе, у мяне ўсё выдатна.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Deerhoof Panda Panda Panda  If you wanna be my lover Spice Girls cover Reel Big  Deerhoof Giga Dance  Vaffanculo  Кроет  Шимми  Take Him In My Heart Accept  Domino можно 
О чем песня
Вікторыя Папова (для Радыё Свабода) - Камэнтар на сваю гутарку з журналістам «Эўрарадыё» Зьмітром Лукашуком.?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен