Чароўны мур (Oasis-Wonderwall cover) (исполнитель: Termin X)

Хутчэй прагнаць бы дзень з вачэй
Утрапёна прагне не адзін.
Вайна ня скончыцца сама
Вырашай, ці яе спыніць.
Як ні круці, цябе кахаю,
І ня здацца мне прычын няма.

Падтэкст падбіў размовы сэнс –
З вуснаў мёд, а на сэрцы лёд.
Маўчыш, любосных словаў чынш
Ты зьбірала з тысячы нагод.
Як ні круці цябе кахаю,
Не аддацца мне прычын няма.

І пройдзем мы з табой шляхі ўсе чыста,
І пойдзем мы з табой да зор агністых.
Вельмі шмат хацеў бы я
Расказаць табе.
Ды з чаго пачаць?

А ты ж мабыць
Дасі маім турботам рады.
Ты, быццам мур,
Мой чароўны мур.

Хутчэй прагнаць бы дзень з вачэй
Апантана прагнуў не адзін.
Давай, сіроткай не ўздыхай,
Вырашай, ці вайну спыніць.
Як ні круці, цябе кахаю,
І ня здацца мне прычын няма.

Прайду я да цябе шляхі ўсе чыста,
Пайду скрозь церні я да зор агністых.
Вельмі шмат хацеў бы я расказаць табе.
Ды з чаго пачаць?

А ты ж мабыць
Дасі маім турботам рады.
Ты, быццам мур,
Мой чароўны мур.

А ты ж мабыць
Дасі маім турботам рады.
Ты, быццам мур,
Мой чароўны мур.

Ты ж мабыць
Дасі маім турботам рады.
Дасі маім турботам рады.
Дасі маім турботам рады.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Разум или сердце Da Gudda Jazz  Ты только улыбайся улыбаться буду я  Океанами стали nicebeatzprod  Пред собой я вижу три пути Шоди  Сделай мне больно Закон о грешниках  СКАЙ Feat Гайтана 
О чем песня
Termin X - Чароўны мур (Oasis-Wonderwall cover)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен