Саколя (калядка) (исполнитель: Веткаўскі р., в. Старое Сяло)

Народны фальклорны калектыў "Рэчанька" Старасельскага СДК Веткаўскага р.
Зап. Глушэц І.В. 13.01.2010

ХЛОПЦУ:
А ў саду, саду па вінаграду,
Святы вечар, добрым людзям.

Пецечка ходзіць, коніка водзіць,
Коніка водзіць, з конем гаворыць:
Ой, коня, коня, я цябе прадам,
Я цябе прадам за бочку віна,
За бочку віна, за пастаў сукна.
Не прадавай мяне, малады Пеця,
Буду я табе ў бальшой выгадзе:
Як паедзем мы каралю ў сваты,
Сваталі, сваталі, не высватавалі,
Не высватавалі, сілай узялі,
Сілай узялі, ды і павязлі,
Крутым беражком, ціхім Дунаём.

ГАСПАДАРАМ:
Ой долам, долам, шчэй далінаю,
Святы вечар, добрым людзям.

Ой, хто там едзе вечарынаю?
Ой, едзе, едзе, Колечка п'яны:
Ой, адчыніся, Томачка, пане!
Я не адчынюся, цябе баюся,
Перад табою лістом сцялюся.
Ой, лістом, лістом, шчэй зелянен(і)кім,
Перад Колечкам маладзенькім.

ДЗЕЎЦЫ:
ў Рудні, Рудні ў краснай святліцы. 
Святы вечар, добрым людзям.

Томачка стаіць, прыбіраецца, 
Бел плацце з сябе, шаўкоў на сябе, 
Шаўкоў на сябе, ды да цэрквы йдзе, 
Узышла на гані, на гані заззялі, 
Гані заззялі, паны стаялі, 
Паны стаялі ў Томы пыталі, 
Ой ты, Томачка, чыя ж ты дачка?
А я Томачка, Йванава дачка. 
Йванава дачка, як паненачка. 
Як паненачка, ды як красачка.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Dramma-первые снежинки  Девочка Ночь Кипишэ  Цо цо песня  Почему наши кулаки всегда сбиты  D1N и Mr VeN - Любовь - Сука  Две Реки ЖИГУЛЬ АИ-92 Mike-prodak  Альбина Сафарова Сквоз Migi КрикБит - Жирный Бит  Это наш Северный Кавказ Алим Аппаев 
О чем песня
Веткаўскі р., в. Старое Сяло - Саколя (калядка)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен