Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)

На бітву крывавую сына праводзіўшы з хаты,
На шчасьце і ўдачу пасеяла маці зярняты.
Калі дачакаецца маці з тых зерняў усходу,
Сын прыдзе з паходу, са славую прыйдзе з паходу.

Дарэмна ўздыхала, чакала і шчасьця, і долі:
Упалі зярняты на камень шчарбаты ў полі.
На камень упала цярплівая маці ў зьнямозе,
У роспачы скардзіцца стала знаёмай дарозе:

"Пачуй мае словы, улашчы свой камень суровы.
За гэта вярбою гатовая стаць над табою".

Сказала дарога ёй: "Скардзішся, маці, дарма ты.
Ня ўзыдуць зярняты, бо палі на камень шчарбаты.
Ня першая ты каля камню заходзішся з жалю:
Ня раз на ім сеялі, але ні разу ня жалі!
На нашыя нівы яго закацілі чужынцы,
Чужы і маўклівы, даўно ён ляжыць пры гасьцінцы".

З дарогі ўставала, як каменю маці казала:
"Вады табе мала і матчыных слёз табе мала!

Цяпер я крывёю сваёю цябе заклінаю:
Ня стану зямлёю, а каменем стану сама я!"
І тройчы такою кляцьбою той камень пракляла.
Стаў камень зямлёю, сама ж яна каменем стала.

На камні былым пры дарозе ўзыходзяць зярняты.
Вяртаецца сын па дарозе з паходу дахаты.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
And One Friends In Heaven  And One Mirror In Your Heart  And One Nordhausen  And One Get You Closer  And One Michael Caine  And One Evil Boys  And One Pimmelmann  And One Und Wieder 
О чем песня
Неизвестен - Отсутствует?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен