Нам важны наш народ, а ня Захад і не Масква (исполнитель: Зянон Пазьняк)

Навумчык: Здаецца,  у 1997-ым годзе Вы ўпершыню заявілі пра намер Расеі ўзяць пад кантроль беларускую маёмасьць – прадпрыемствы і транспартную  інфраструктуру. Памятаю, што шмат кім гэта ўспрымалася ня проста крытычна, але і іранічна, і лейтматывам такога стаўленьня была  фраза “Ды каму патрэбна нешта ў Беларусі?”.  Аказалася – патрэбна, і вось сёньня  “Газпром”  робіцца цяпер ужо поўным, на 100 адсоткаў, уладальнікам “Белтрансгазу”.  Што будзе наступным?
Пазьняк: Ня мае значэньня, што будзе наступным. Істотна тое, што наступнае -- будзе.
Тут трэба ўлічваць задачу Масквы, стратэгію, разьлічаную на пэўны час. Расейскай -- па пляне Масквы --  павінна стаць уся беларуская маёмасьць і нерухомасьць, перш за ўсё зямля. Расейскай павінна стаць нашая інфраструктура і нашая рабочая сіла. На пераходны пэрыяд захоўваецца фікцыя асобнай дзяржавы з сатрапам на чале, на якога будзе скідвацца адказнасьць. Сатрапія спатрэбіцца найперш для таго, каб вынішчыць нацыянальна-этнічныя асновы беларускага народа і зьмяніць насельніцтва. Пасьля гэтага адпадае неабходнасьць назвы "Беларусь" і наяўнасьці асобнага дзяржаўнага ўтварэньня. На гэтым этапе павінен стацца фінал гістарычнай вайны і рэальны канец Вялікага Княства Літоўскага. 
Наступнай "распрацоўкай" стане Польшча. 
Усю гэтую палітыку, якая робіцца на нашых вачах, апантана падтрымлівае расейскае грамадзтва і так званы рускі народ, які сам знаходзіцца на стадыі выміраньня.
Што да "Газпрому" і "Белтрансгазу", дык расейцы разумеюць, што гэтая зьдзелка -- незаконная. Спадзяваньні толькі на зьнішчэньне Беларусі. Калі ж Беларусь застанецца, вызваліцца ад рэжыму і адродзіцца -- "Белтрансгаз", і ня толькі "Белтрансгаз", будзе вернуты беларускаму народу. Дакладней, Беларусь па праву сама забярэ сваё.
Навумчык: Выказваюцца меркаваньні, што ствараемы  па ініцыятыве Пуціна так званы “Эўразійскі саюз” – мае ў значнай ступені прапагандысцкі характар, з улікам хуткіх прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі і настальгіі значнай часткі расейскага электарату па СССР.  Як Вы ацэньваеце пэрспэктывы такога ўтварэньня?
Пазьняк: Расейская палітыка -- экстэнсыўная, агрэсіўныя і імпэрская. Яна канкрэтная. У ёй ніколі не было нічога пустога, прапагандысцкага. Прапаганда выкарыстоўваецца дзеля сьцьвярджэньня канкрэтнай мэты. І калі гэтая канкрэтная мэта распрацоўваецца, расейцы пускаюць слых, што гэта, маўляў, несур'ёзна, што гэта "піярскі" ход і г.д. Гэта ўсё -- прапаганда дзеля адводу вачэй, а на самой справе ўсё ня так. Такім чынам дасягаецца мэта. Эўразійскі саюз -- чарговая авантура, узьніклая ў крамлёўскіх мазгах. Яна гэткая ж канкрэтная, як авантура аўганскай вайны, інвазіі ў Чэхаславаччыну, нападу на Грузію ці павароту ўстыч сыбірскіх рэк.
Ня трэба ацэньваць расейскую палітыку з пункту гледжаньня рацыянальнай нармальнасьці. Ці ненармальнасьці. Ня трэба імкнуцца зразумець Расею розумам. Трэба ведаць адно: што гэтую авантуру яна будзе ажыцьцяўляць. Сам працэс ажыцьцяўленьня такога расейскага прадукту палітыкі будзе дрэнным для ўсіх. Нават калі авантура праваліцца.
Калі ж уявіць, што новы "саюз" яны зробяць, дык гэта стане канцом толькі для Беларусі.  Казахстану расейская палітыка ні па чым - яны самі рэсурсная краіна, а Назарбаеў ня нішчыць сваю нацыю, культуру, мову і вандроўную гісторыю. (У дужках заўважу, што ў гэтым сэнсе пастухі авечак і вандроўнікі ў стэпах маюць лепшую пэрспэктыву, чым па-чужому адукаваныя спадкаемцы вялікай цывілізацыі -- Вялікага Княства Літоўскага).
Навумчык: Год таму ў сваім відэаблёгу расейскі прэзыдэнт Мядзведзеў абураўся паводзінамі Лукашэнкі  і казаў пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, адзначыўшы, між іншым, што Крамлю не абыякавы і лёс зьніклых палітыкаў.  Пасьля гэтага былі падзеі 19 сьнежня, масавыя зьбіцьці і масавыя арышты,  суды і прысуды, апошні, толькі што – праваабаронцу Бяляцкаму.  Мы ведаем рэзка нэгатыўную рэакцыю міжнароднай супольнасьці. Чаму маўчыць Масква?
Пазьняк: Масква маўчыць таму, што і 19 сьнежня, і здача Бяляцкага -- гэта ёсьць справа яе рук.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Ало Алло  По МКаду  На свете  Чулочек  Wu-Tang Clan 4th Chamber  Wu-Tang Clan The What  Wu-Tang Clan Tragedy 
О чем песня
Зянон Пазьняк - Нам важны наш народ, а ня Захад і не Масква?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен