Бывай (исполнитель: N.R.M.)

Нахіляецца долу невысокае неба,
Нахіляецца долу, пахне шэрай імжой.
Надыходзячы ранак пахне дымам і хлебам,
Надыходзячы ранак пахне ўладай чужой.

Бывай, мой родны край!
Бывай, мой родны горад!
Бывай, мой брыдкі брат!
Бывай, мой любы вораг!

Нас хісталі арэлі ды ў агні дагарэлі,
Нас хісталі арэлі ад валы да зямлі 
Мы ў люстэркі глядзелі ды не ведалі дзе мы,
На якой паралелі, на якім караблі.

Бывай, мой родны край!
Бывай, мой родны горад!
Бывай, мой брыдкі брат!
Бывай, мой любы вораг!

Мой апошні тралейбус па праспекце праедзе,
Загрукоча ўночы мой пошні трамвай,
Да наступнай сустрэчы пройдзе пару стагоддзяў,
Пройдзе пару стагоддзяў, а пакуль што бывай!

Бывай, мой родны край!
Бывай, мой родны горад!
Бывай, мой дрыбкі брат!
Бывай, мой любы вораг!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Andi Deris Could I Leave Forever  Andi Deris 1000 Years Away  Dry Cell Slip Away  Dry Cell Under the Sun  What Can I Do  Dry Cell Body Crumbles  Dry Cell Last Time  Dry Cell Sorry 
О чем песня
N.R.M. - Бывай?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен