Маналог «Тутэйшага» (урывак. прачытаны на Дзядах 1987 г) (исполнитель: Анатоль Сыс)

...і Радзіма твая, паглядзі, —
русакосая янычаршчына,

а калісьці ты гаварыў,
а калісьці ты нават кляўся:
не патухне Зніч на Гары!
Ён патух. Ты яму пакайся

за ягоны пакутны прах,
за Радзіму сваю нявінную,
янычары яе ў палях
крумкачам ды ваўкам пакінулі,

ты пакайся за свой спакой,
што зубамі не грыз вяроўку,
бо здушыўся і ты на ёй,
ад жывёльнага поту мокры,

кайся, кайся за свой жывот,
не забудзься і пра Купалаў,
бо цяпер ты адзін — народ,
быццам храм на шляху вандалаў.

ДЫ ПАКУЛЬ ТЫ ЯШЧЭ ЖЫВЕШ,
ЗАПАЛІ ПРАД КУПАЛАМ СВЕЧКУ,
ПРАЧЫТАЙ I СПАЛІ МОЙ ВЕРШ,
А ВАНДАЛАМ СКАЖЫ:
                        Я ВЕЧНЫ!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Всё сводится до малого Амстердам  Всё стоп САМ ПО СЕБЕ 2013 КЕЙН feat КЭШ  03 Beni Vurdular Anne MUCIZE NEW 2012 Курдская  Kimyam Сергей Зверев feat Adil Karaca  Тебя позову GERDALAND feat Arina 
О чем песня
Анатоль Сыс - Маналог «Тутэйшага» (урывак. прачытаны на Дзядах 1987 г)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен