Мы ўсё у постмадэрн гуляем / на вершы Ганны Новік (Никита prod.) (исполнитель: Сяргей Балахонаў)
Ганна Новік
СЛОТА
З вільготных галінаў злятае пажар,
Мазаікай яркай на хвалях, асфальце.
Бы ў пральнай машыне, рыззё шэрых хмар
Выкручвае ранак. Памкневы, прабачце…
Лянотай ахоплены вера і мары.
…Анёлы ля шапіка піва каштуюць.
У слоце сівой патанаюць абшары
І модлаў цяжкія нябёсы не чуюць.
ОДУМ
Мы ўсё у постмадэрн гуляем.
Пыліцца на паліцы Глобус…
Не птушку сінюю чакаем —
Метро, маршрутку ці аўтобус.
Спагаду блытаем з каханнем,
Ішлем праз сеціва усмешкі.
Бракуе часу на чаканне.
…Сябры, часцей хадзіце пешкі!
СІМУЛЯКРЫ
Ты запомні
гэты ранак:
Кубак з каваю
без кавы,
Шклянка з ружаю
без ружы,
Дождж за форткай
без калюжын,
Горад шумны
без праспектаў,
Пляж з дзяўчынамі
без лета, —
Тое, што было
і будзе.
Ты запомні…
…і забудзься.
Скарыстаны мінус Никита production "7" (2015) з суполкі бясплатных рэп-мінусоў: [bad word] freeteam