Пакіньма напуста на лёс свой наракаць (25) (исполнитель: Янка Купала)
Пакіньма напуста на лёс свой наракаць, Скрозь слёзы скаргі сеяць па зямлі, — Нам трэба жыць і долю папраўляць, Каб нас патомкі з часам не клялі. Блудныя сцежкі цёмнага жыцця Навукі сонцам мусім рассвятліць, Каб мы і наша ў прышласці дзіця, Не блудзячы, маглі свой век дажыць. Штандар свабоды хай вядзе усіх У свет на бітву з цемрай і са злом, А гікі грозьб мучыцеляў глухіх Глушыма вольнай песні перуном. Навукай, воляй зможам стогн бяды, Засеем долю на роднай зямлі, I зажывём шчасліва мы тады, Як прадзеды век нашы не жылі. Дарэвалюцыйныя вершы 1906