“Субота” ("Дзеўка ў сенях", танец) (исполнитель: в. Парэчча Акцябрскага р.)
зап. Глушэц І., Якавенка Я. 25.07.2011 г. Дзеўка ў сенях стаяла, на казака маргала, А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне, Сэрца мае, сэрца мае. Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці? Ў цябе маці ліха, ў цябе маці ліха, Сэрца мае, сэрца мае. Маці дома ні мае – на хрысцінах гуляе. А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне, Сэрца мае, сэрца мае. Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці? Ў цябе бацька ліхі, ў цябе бацька ліхі, Сэрца мае, сэрца мае. Бацькі дома ні мае – у суседа гуляе. А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне, Сэрца мае, сэрца мае. Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці? Ў цябе сабакі ліхі, ў цябе сабакі ліхі, Сэрца мае, сэрца мае. Я сабакам угажу, кусок мяса палажу, А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне, Сэрца мае, сэрца мае. Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці? Ў цябе кошкі ліхі, ў цябе кошкі ліхі, Сэрца мае, сэрца мае. А я кошкам сала дам, а я кошкам сала дам. А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне, Сэрца мае, сэрца мае. Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці? Ў цябе мышы ліхі, ў цябе мышы ліхі, Сэрца мае, сэрца мае. Калі мышай баішся, на варотах павішся, Не хадзі ты ка мне, не любі ты мяне, Сэрца мае, сэрца мае.