Дарога у Вырай (2013 - Няма Будучынi - Ёсць толькi горкi лёс) (исполнитель: Трызна)

ДАРОГА Ў ВЫРАЙ

Ад адзіноты ўратуе
Чорнага смутку парыў.
Гора, што дух загартуе
Ты перажыў.

Мінуле больш не трымае,
У ім толькі прыкрасць і боль.
Рана, што не зажывае,
Знікне з табой

Стала жыццё чорна-белым,
Сэнсу няма навакол,
У вострым лязе у нікуды
Ты выхад знайшоў.

Белага снегу узоры
Кроўю сваёй запаліў,
Колазварот безсэнсоўны
Ты прыпыніў.

Коле ў вочы люты вецер,
Зімні холад дзьме ў твар,
Ты чакаеш сваёй смерці
Сярод растаптаных мар.
Імкнешся ў светлы Вырай
Вечны спасцігаць спакой,
Пакідаеш свае сілы
Ты апошняю зімой.

Дарога ў Вырай,
Апошні шлях.
Не мае сэнсу
Жыцця працяг.
Зачыніць вочы
Халодны снег,
Зімовай ноччу
Сыйшоў навек.
Дарога ў Вырай,
Да небыцця,
Выратаванне
Ад пакут жыцця.
Стаміўся верыць,
Стаміўся йсці,
Аддаўся смерці,
Каб спакой знайсці.

Вера ў лепшае згінець 
Разам з табой назаўжды -
Ты не імкнуўся пакінуць
У свеце сляды.

З лініяў лёсу сатрэцца
Усё, што калісь планаваў.
Што без цябе застанецца -
Не шкадаваў.

Цёмныя лесу абшары
Стануць магілай тваёй,
Шэсце жалобнае хмары
Прайдуць над табой.

Там, за смяротнай мяжою,
Выратавання няма -
Мара аб Выраі вечным
Знікне дарма.

Коле ў вочы люты вецер,
Зімні холад дзьме ў твар,
Ты чакаеш сваёй смерці
Сярод растаптаных мар.
Імкнешся ў светлы Вырай
Вечны спасцігаць спакой,
Пакідаеш свае сілы
Ты апошняю зімой.

Дарога ў Вырай,
Апошні шлях.
Не мае сэнсу
Жыцця працяг.
Зачыніць вочы
Халодны снег,
Зімовай ноччу
Сыйшоў навек.
Дарога ў Вырай,
Да небыцця,
Выратаванне
Ад пакут жыцця.
Стаміўся верыць,
Стаміўся йсці,
Аддаўся смерці,
Каб спакой знайсці.

 [bad word]  [bad word] tryzna
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
10 наш десантный ботальон  1 сезон Винкс  11 This Is Our Song  Жотэм  100 жоп ost Выпускной 2014  12 Конвейер Новый Рэп Brick Bazuka  Валераа  Witch Craft Works 
О чем песня
Трызна - Дарога у Вырай (2013 - Няма Будучынi - Ёсць толькi горкi лёс)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен