Ноч купальская (исполнитель: Песняры)

Текст песни
Ноч купальская прыходзіць
светам зорак таямнічых,
полем месяц дзіўны бродзіць,
на Купалле мяне кліча.

Ой ты,ночка-чараўніца,
адкажы мне,Купалінка:
Дзе жыцця майго крыніца?
Дзе любоў мая - дзяўчына?

Адказалі зоркі-вочкі:
"Знае рэчанька лясная,
дзе Купалейкава дочка
для яе вянкі сплятае".

Ой ты,рэчанька-крынічка,
затрымайся на хвілінку:
дзе майго світання знічка?
дзе любоў мая - дзяўчына?

Рэчка ціха гаманіла,
у кветках уся,як на выданні:
"Месяц знае шлях да мілай,
але толькі да світання".

Ой ты,месяц - лунь крылаты,
ты ў маё павер каханне,
на Купалейка на свята
затрымайся ў развітанні.

Ноч ня доўгая ўлетку
згасла хутка,як лучына.
Не спаткаў я шчасця кветку,
я сустрэў красу- дзяўчыну.

А над рэчкай над крынічкай
промнем сонейка чаруе,
і апошнюю зарнічку
нам на добры лёс даруе!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Песня маланки  Неистов и упрям гори огонь гори  - Sila ptaha Taisiya Povalij  Метод Замяткина 2 диалог  Уруум  Jessie ware running (disclosure remix)  Shiva Shambhu Satyaa  Полный флекс 
О чем песня
Песняры - Ноч купальская?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен