Пра каханьне (исполнитель: Сьцяна)
Хоць розныя лёсы і розныя ролі, Я веру ў кожны падманлівы міт. Табе так пасуе блакітны колер, Блакітны ядваб альбо аксаміт. Мне зноў не стае Да крытычнасьці волі, Ня прагну вярнуць Адабраны спакой. Табе так пасуе Блакітны колер, І так не пасуе Быць побач са мной. Дарэмна шукаць у бязьмежнага межы, Я зноў у абдымках тваёй цішыні. Адзінае ведай – ты будзеш належаць Ці мне, ці нікому на гэтай зямлі. Зьмяняючы лёсы, зьмяняючы ролі, Ствараючы новы, падманлівы міт, Табе так пасуе блакітны колер, Блакітны ядваб альбо аксаміт.