Белых яблынь снежны саван (мыслеасфиксия prod.) (исполнитель: Сяргей Балахонаў)

БЕЛЫХ ЯБЛЫНЬ СНЕЖНЫ САВАН
Белых яблынь
снежны саван.
Я азяблы.
Сумны самы.

Над планетай
дым завеі.
Недапеты
пошчак змеяў.

Свет, аслепшы
ў дзіўнай белі,
нішчыць вершы
і кактэйлі.

Час у коме.
Снег раскажа.
Горад Гомель.
Сэкс на пляжы.

Пустатою
пахне ўсюды.
Стань святою
без маруды.

Стань цнатлівай,
стань бязгрэшнай
ў цені сліваў
і чарэшняў.

Сярод саду
на узгорку
стаіць хата
і царкоўка.

Як даехаць?
Як дабрацца?
Чэзлым рэхам
смех паяцаў.

Навігатар
хлусіць стала.
Хто дасць рады
заблукалым?

Нам з сяброўкай
адзінотай
сцелюць шоўкам
шлях грымоты.

Па балотах
і хайвэях.
Між заводаў
і завеяў.

Да таго мы
крочым саду.
у абдоймах
Тваёй здрады.

2015

Скарыстаны мінус мыслеасфиксия "ты умерла" (2014) з суполкі бясплатных рэп-мінусоў: [bad word] freeteam
Таксама гучыць фрагмент з фільма "Любоў насмрэч" ("Love Actually") (2003) у беларускай агучцы суполкі "Беларускі Гальфстрым" (2005).
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Sodom Better Off Dead  Sodom Resurrection  Sodom Tarred and Feathered  The Force And One  Sodom Body Parts  Sodom Skinned Alive  Sodom One Step Over the Line  Пицца-душа летела над лужами 
О чем песня
Сяргей Балахонаў - Белых яблынь снежны саван (мыслеасфиксия prod.)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен