А Я Лягу-Прылягу (Шуміце Бярозы) (исполнитель: ВИА "Сябры")
(Эдуард Ханок – Нил Гилевич) Вы шуміце шуміце надамною бярозы, Калышыце люляйце свой напеў векавы, А я лягу прылягу край гасцінца старога На духмяным пракосе недаспелай травы. А я лягу прылягу край гасцінца старога На духмяным пракосе недаспелай травы. А я лягу прылягу край гасцінца старога Галавой на пагорак на высокі курган. А стамленныя рукі вольна ў шыркі раскіну, А нагамі ў даліну, хай накрые туман. А стамленныя рукі вольна ў шыркі раскіну, А нагамі ў даліну, хай накрые туман. Вы шуміце шуміце надамною бярозы, Асыпайце мілуйце ціхай ласкай зямлю. А я лягу прылягу край гасцінца старога Я здарожыўся трохі я хвілінку пасплю. (А я лягу прылягу край гасцінца старога) (Я здарожыўся трохі я хвілінку пасплю.) Мммм....ммммм...ммммм...ммммм Мммм....ммммм...ммммм...ммммм Аааа...ааааа...ааааа.....аааа Аааа...ааааа...ааааа.....аааа Вы шуміце шуміце надамною бярозы, Асыпайце мілуйце ціхай ласкай зямлю.