Я сьпяваю і малюся) (исполнитель: Псальмяры.)
Я сьпяваю і малюся, Царства цемры не баюся! Кветкі ў полі, дрэвы ў лесе Падхапілі маю песьню. У бары бяжыць рачушка, А я Божая дачушка, Залацісты беражок, А я Божы сынок! Я малюю дзень і ноч, Плача на малюнку дождж, А як сонейка прачнецца - Мне прыгожа усьміхнецца. Скажа ўсім праменьняў стужка, Што я Божая дачушка, Зорак скажа карагод, Што я Божы сынок. Калі сьнег і калі вецер, Атулю сваім цяплом Беларусь адну у сьвеце - Край мой любы, родны дом. Мая песенька як птушка, А я Божая дачушка, Хай ляціць да аблок: "А я Божы сынок")