Стоп Мафия! (белорусская версия) (исполнитель: Zdob si Zdub)
На ролс-ройсах, самалётах З топ-мадэлькамі ў брыльянтах Рвучы ад улады проста сабе ў зяпы Баксікаў безліч і слодычаў багата. Ў Куршавелях, бач, князюлі, суперзлодзеі балююць. Есца ім ікрыца, п’ецца гарэліца, кубінская цыгара прывабліва дыміцца. Грошы, грошы – злыя вошы зробяць, каб ты быў рабом. Чахнуць людзі над баблом і будуюць Вавілон. На гламуры, ўсё ў ажуры, спрэс ахова ў фарматуры. Ад Версачэ трусікі, ад Кальяна вусікі. Парашок з пакуначка, ў райскі сад прагулачка. На рулетцы любяць грэцца. твары ў шнарах. Дзе тут дзецца. А як грошай вельмі, вельмі, вельмі многа, удаюць штодзённа бога. Грошы, грошы – злыя вошы зробяць, каб ты быў рабом. чахнуць людзі над баблом і будуюць Вавілон.