Бывайце здаровы (исполнитель: Зьміцер Вайцюшкевіч & N.R.M. (праект)

Бывайце здаровы, жывiце багата,
А мы ўжо ж паедзем дадому, дахаты.
У зялёнай дуброве мы начаваць будзем
I вашае ласкi вавек не забудзем.

У вашай гасподзе шырокае поле,
Няхай жа на шчасьце цьвiце ваша доля.
На рэчках на вашых бурлiлi каб воды,
Каб плавалi з крыкам гусей карагоды.

Каб жыта ў полi трубою вiлося,
Каб сала ў хаце кубламi вялося.
Штодзень у капусьце каб плавала шкварка,
Да шкваркi часiнай вялася б i чарка.

Яшчэ вам жадаем прыбытку ў хаце
Нi мала, нi многа – штогод па дзiцяцi.
Ня будзем у крыўдзе яшчэ i на тое,
Калi пашанцуе – на год i па двое.

Дарогу ж мы знаем да вас, ягамосьцi,
I езьдзiць мы будзем да вас часта ў госьцi.
Эй, хто на адведы, эй, хто на радзiны –
Вазiць караваi па дзьве паўасьмiны.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Девочка по ГОСТу Мишаня Тури-Рури  Timati ft nox get money  Сен ед  Pub and go england hetalia  Snsd the boys  Fly projekt- goodbay  Troy мир 
О чем песня
Зьміцер Вайцюшкевіч & N.R.M. (праект - Бывайце здаровы?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен