Ажанiла мацi маладога сына (исполнитель: Леонид Борткевич)
Ажанiла мацi маладога сына, Маладой нявесткi неўзлюбiла. (2 р.) Выправiла сына ў вялiку дарогу, Маладу нявестку ў поле лён палоцi (2 р.) Не аполеш лёну - не iдзi дадому, Пайдзi ў чыста поле, стань калiнаю. Не палола лёну, не пайшла дадому, Стала ў чыстым полi ды калiнаю. Як прыехаў Ясю з вялiкай дорогi, Расказаў ён мацi пра свае навiны. (2 р.) Матуля-матуля, увесь свет вандраваў я, А такой калiнушкi ў свеце не вiдаў. (2 р.) Ад буйнага ветрыку накланiлася, Ад раўнага дожджыку распусцiлася. Ой, бяры ж ты, Ясю, вострую сякеру, Пассячы ты, Ясю, тую калiну! Секануў ён раз - аказалася, Секануў другi раз - адазвалася. (2 р.) Не сячы мяне, Ясю, я ж твая жана! А нас разлучыла матуля твая... (2 р.)