Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Я - баларус, Беларусь я люблю, Маю надзею i веру сваю. Шчыра кладу я на сэрца далонь, - Я - беларус, так спрадвеку было. Край ад пачатку Дняпра i да Буга, Мы тут жывем безь нiякай напругi. Побач суседзi, мы зь iмi ў згодзе, Слава табе, памяркоўны народзе! Я - беларус, беларускi мой шлях, Над комiнам дым, над хатаю дах, Добра, спакойна i цiха зраньня. Хто кажа дрэннае - гэта хлусьня. Сярод аблокаў матляецца бусел, Шклянка з вадою на белым абрусе. Хлеба акраец у торбе мы маем, - Усiх пачастуем, усiм адламаем. Я - беларус, мне чужога ня трэба, З чыстым сумленьнем гляджу я на неба. Тут нарадзiўся я, тут застануся. Я ганаруся сваёй Беларусьсю!