Саўка ды Грышка. Прэзідзент усё ісправіць (исполнитель: Лявон Вольскі)
Грышка: Заімшэлая ўлада рэзка пахіснулася, І народу рэкі хутка выцякуць на вуліцы. Саўка: Эта, ты паймі, Грыгорый, врэменныя труднасьці. Прэзідзент усё ісправіць, прэзідзент разруліць всё. Грышка: Курс даляра б’е ўсе рэкорды алімпійскія, А зарплаты, як былі, засталіся нізкія. Саўка: Усё раўно нас ажыдает радаснае шчасьцье. Прэзідзент усё ісправіць, усё ў явонай власьці. Грышка: Як заўжды, з Эўропай палітвязьнямі гандлююцца, А стабільнаць, хоць ты трэсьні, усё не ўсталюецца. Саўка: Эта ўсё на нашам небе ўрэменныя тучы, Прэзідзент усё ісправіць, он жа ўсемагушчы. Грышка: Вёска, горад – кошты ўгору. Дэфіцыт на мяса. І народ услых гаворыць, што раней баяўся. Саўка: Скора, скора ўжэ наступіць эра райскіх кушчэй. Прэзідзент усё ісправіць, он на сьвеце лучшый. Грышка: Усё, накрылася стабільнасьць цяжкім медным тазам. Гэй, пайшлі на плошчу, Саўка! Будзьма з намі разам! Саўка: Усё правільна сказала Даля Грыбаўскайце, Лучшэ апазіцыю зь цюрмы не выпускайце!