Крывавае сьвята (исполнитель: Аляксандар Памідораў ("Я нарадзіўся тут"))

Даруйце, але мне хлусіць нецікава -
Пра гэта мне казалі сьведкі, прэса распавядала -
Пра тое, як у адзін сонечны дзень
Загінула разам колькі людзей.
Гэта ня быў банальны разбор крымінальны,
Не захоп, не тэракт, не няўдалае каханьне,
Не бязглуздая бойка фанатаў футболу -
Нешта ў сьвеце ня так, нешта з намі ня тое.
А хто я такі? Чаму пра гэта я кажу?
Таму што гэта мой горад, і я тут жыву.
Гэта мой рэгіён, як зараз модна казаць,
Таму гэтае ня можа мяне не кранаць.
Можа гэта таму, што сам ня быў там я?
Але вось яна, сумная гісторыя:
А быў гэта травень дзевяноста дзевяты.
Запрашаю ўсіх на крывавае сьвята.
Сьвята як сьвята: цыгарэты, піва.
Каб людзей было болей ды ўсім месца хапіла -
Пляцоўка пад небам адкрытым ды вольным,
На прыкусьсе канцэкрт, нібыта рок-н-рольны.
Пілося-елася-любілася-танцавалася...
А ў нябёсах хмара зьбіралася-набіралася.
І ледзь толькі сьвята прайшло за палову,
Зліва пайшло на дзесяць тысячаў галоваў.
Даўгачаканае ўратаваньне ад сьпёкі!
А ўсе ў сьвяточным! Баяцца намокнуць.
Пачалі гуляць у хаванкі хто хутчэй, хто дзе.
Нехта вырашыў, што лепей у пераходзе.
Хто першы на лесьвіцы пасьлізнуўся?
Хто падняцца ня здолеў, унізе апынуўся?
Ёсьць гульня дзіцячая такая
З вясёлым назовам "куча малая".
Мянты з аховы мэтро амаль побач стаялі,
Але па-за дзьвярыма, моўчкі назіралі:
Душыцца народ! Усё як заўсёды!
Хіба ж не хапае ім усім пераходаў?
І толькі. У мэтро анікога не ўпускаць.
Выконваць загад. Ад дзьвярэй адганяць.
Але пра гэтае даведаліся мы толькі потым,
Шкада, напэўна, што мяне не было там.
Ад сілаў шатанскіх, ад духа сьмертнага,
Ад сьмерці раптоўнай,
Божа, барані, Божа, барані нас.
Ад сілаў шатанскіх, ад духа сьмертнага,
Ад сьмерці раптоўнай,
Божа, барані, Божа, барані нас.
А дождж усё ліў ды ліў, нібы хто кпіў ды кпіў
З таго, як юнак старую душыў.
І каб аніхто больш не ўвайшоў у пераход,
Счапіліся хлопцы ў свой апошні карагод.
Яны крычалі: "Назад! Назад! Назад!"
Яны крычалі: "Дамоў! Дамоў! Дамоў!"
Яны крычалі: "Назад! Назад! Назад!"
Але ўжо ў сьпіны давіў ім несьвядомы натоўп.
Сіні твар мужчынскі, барвовы - жаночы.
Ці гэта косьці трашчаць, ці ўжо лопнулі вочы?
Як у Маўтхаўзэне ў штабель валіліся людзі,
Прабіваючы абцасамі дзявочыя грудзі.
Матка Боска! Прасьвятая Троіца!
На гары катэдра, ці гэта толькі мроіцца?
Ці гэта кроў з вуснаў, ці хоры на сьвята?
Даруйце мяне, што ня быў з вамі я там!
Ад сілаў шатанскіх, ад духа сьмертнага,
Ад сьмерці раптоўнай,
Божа, барані, Божа, барані нас.
Ад сілаў шатанскіх, ад духа сьмертнага,
Ад сьмерці раптоўнай,
Божа, барані, Божа, барані нас.
Зрабілі з моладзі дурняў, з мянтоў герояў.
Прынамсі, міліцыянтаў загінула трое.
Два з жонкамі. Аднаго звалі Дзіма.
Атрымаў ад сваіх па галаве ён дубінай.
Спытай яго, спытай ты, каб потым ня марыў:
Як душыць ратаўніка свайго ахвяра?
Спытай, спытай, а што адчуваеш
Калі адначасова гінеш ды забіваеш?
Ня ведаю, ці трэба мне распавядаць далей,
Як дактарам потым забаранялі
Канстатаваць летальны зыход асфэктыўны,
Калі пацыэнт ужо ў пакоі рэанімацыйным.
І пра трупны смурод, і як ложкаў не хапала,
І колькі на падлозе іх памірала.
Бо труп - гэта труп, ён іначай не існуе,
Але ж вядома, колькі сьмерць каштуе!
Сто мільёнаў рублёў. Тады дзьве сотні даляраў.
Крывавых даляраў! Сем`ям ахвяраў!
Крывавых даляраў!  Крывавых даляраў! 
Крывавых даляраў! Сем`ям ахвяраў!
Была і жалоба. Адсумавалі...
На саракавіны нібы помнік усталявалі:
"Няшчасны выпадак! Выпадковае здарэньне!"
Ізноў разышліся з чыстым сумленьнем.
Адныя ў царкву, але ж большасьць па хатах...
Дзякуй богу, што мяне не было там.
Ад сілаў шатанскіх, ад духа сьмертнага,
Ад сьмерці раптоўнай,
Божа, барані, Божа, барані нас.
Ад сілаў шатанскіх, ад духа сьмертнага,
Ад с
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Klaus Nomi - Total Eclipse  Быть може  Свет добра  Robbie Williams Radio  Свела с ума 2013 Эльдар Далгатов  Винница  Поебень трава 
О чем песня
Аляксандар Памідораў ("Я нарадзіўся тут") - Крывавае сьвята?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен