Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Нацыя, нацыя, нацыя. Iнфляцыя, дэвальвацыя. Фракцыя, эмiграцыя, Я-я-я... Камунiсты, манархiсты, Нацыянал-сацыялiсты, Гуманiсты, экстрэмiсты, Ты-ты-ты... Тым часам там, за вакном, Жыцьцё па-старому iдзе. Згарае чырвоным агнём Чарговы восеньскi дзень... Нацыя, нацыя, нацыя. Абстракцыя, прастрацыя. Дзе розум твой, дзе рацыя твая-я...? Мы стаiм па калена ў зямлi, Здольныя ўзяць, Ды ня здольныя даць. Над нашай зямлёй Чорныя вакi гараць. Тым часам там, за вакном, Жыцьцё па-старому iдзе. Згарае чырвоным агнём Чарговы восеньскi дзень... Галодны крук Чуе сьвежую кроў. Сьвята брудных рук, Сьвята чыстых зубоў. Е-е-е! Е-е-е! Е-е-е! Е-е-е! Нацыя, нацыя, нацыя. Кепская iнфармацыя, Мне не зразумець, Мне не зразумець яе-е... Толькi крок - i неба ўнiзе. Крок яшчэ - i я ўверсе. Мы ў перакуленым сусьвеце. Тым часам там, за вакном, Жыцьцё па-старому iдзе. Згарае чырвоным агнём Чарговы восеньскi дзень... Галодны крук Чуе сьвежую кроў. Сьвята брудных рук, Сьвята чыстых зубоў. Е-е-е! Е-е-е! Е-е-е! Е-е-е! Галодны крук Чуе сьвежую кроў. Сьвята брудных рук, Сьвята чыстых зубоў.