Балада пра Шэйна Джэка О`Конэлі і яго сіні нос (исполнитель: Крамбамбуля)

У графстве адным Шэйн О’Конэлі жыў,
Ён “Гінэс” ад ранiцы бочкамі піў.
Дарэчы, у Шэйна О’Конэлі быў
Сіні-сіні нос.

Прыходзілі ў госьці яго сябрукі,
Былі ў іх насы, нібы буракі,
І толькі ў Шэйна адзін быў такі - 
Сіні-сіні нос.

Калісьці даўно мараком ён служыў,
Па моры ў шторм і ў штыль ён хадзіў,
Быць можа, тады гэты колер набыў - 
Сіні-сіні нос.

А можа, занадта цікаўны ён быў,
Напэўна, паўсюль нос суваць свой любіў.
І хтосьці калісьці яго зашчаміў - той
Сіні-сіні нос.

Турысты туды пачалі прыяжджаць,
Каб Джэка пабачыць і каб пакранаць.
Ня верылі людзі, што гэта ўсур’ёз -
Сіні-сіні нос.

І Джэк на турыстах разбагацеў,
Купіў сабе дом і кароўнік, і хлеў.
Вось так нечаканае шчасьце прынёс - 
Сіні-сіні нос.

У графстве адным Шэйн О’Конэлі жыў,
Ён “Гінэс” ад ранiцы бочкамі піў.
Дарэчы, у Шэйна О’Конэлі быў
Сіні-сіні нос.
Сіні-сіні нос.
Сіні-сіні нос.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Если город танцует песня  Акулы пантеры  Lustre  А я и есть твой кайф 
О чем песня
Крамбамбуля - Балада пра Шэйна Джэка О`Конэлі і яго сіні нос?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен