Усё будзе добра (исполнитель: Лявон Вольскі ды кампанія)

Час дзiвосны, навагодні,
Ён заўжды неверагодны.
Стаў чароўны вечаровы горад твой.

Нашы думкі, нашы мары
Асьвятляюць нашы твары
І ляцяць да зорак зыркай чарадой.

I будзе сьнежна i марозна,
I будзе сьнежна i дзiвосна.
Ўсё будзе добра, ўсё будзе добра
I кожны сабе знойдзе месца в жыцьцi.
Ўсё будзе добра, ўсё будзе добра,
Ўдача ня можа да нас не прыйсьцi.

Чэргі ў крамах, падарункi i марозныя карункi,
I чаканьне, што жаданьне зьдзейсьніцца.
I гирлянды, i петарды, карнавалы, маскарады
I чамусьці ў лепшае нам верыцца.

I будзе сьнежна i марозна,
I будзе сьнежна i дзiвосна.
Ўсё будзе добра, ўсё будзе добра
I кожны сабе знойдзе месца в жыцьцi.
Ўсё будзе добра, ўсё будзе добра,
Ўдача ня можа да нас не прыйсьцi.

I будзе сьнежна i марозна,
I будзе сьнежна i дзiвосна.
Ўсё будзе добра (будзе добра!), ўсё будзе добра (будзе добра!)
І мы вам жадаем сьвятла і дабрыні, (сьвятла і дабрыні!)
Ўсё будзе добра (будзе добра!), ўсё будзе добра, (будзе добра!)
Марозу і сонца ў зімовыя дні, (зімовыя дні!)
Ўсё будзе добра (будзе добра!), ўсё будзе добра (будзе добра!)
І мы вам жадаем сьвятла і дабрыні, (сьвятла і дабрыні!)
Ўсё будзе добра (будзе добра!), ўсё будзе добра, (будзе добра!)
Марозу і сонца ў зімовыя дні. (зімовыя дні!)
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Dj Djafar  Крона  Zakkum  Я тебя хочу детка  Dumb ways  Я люблю нефть  H1GH -прости за любовь  Kavabanga depo kolibri-убей 
О чем песня
Лявон Вольскі ды кампанія - Усё будзе добра?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен