Разам з Турам Хейрдалам (акустыка) (исполнитель: Лявон Вольскі)
Разам з турам Турам Хейрдалам, разам з Хейрдалам Турам Па марах і акіянах мы вандруем, мы дрэйфуем І сьпяваем акустычна, аку-аку-аку-аку. А Кусто плыве пад намі ў сваёй падводнай лодцы, Зь ім плывуць яго малойцы, мараходцы, моразнаўцы I сьпяваюць акустычна, аку-аку-аку-аку. А акулы-людажэрцы хай галодныя здыхаюць, Не дамо мы ім нічога, дулю з макам ім пакажам, Засьпяваем акустычна, аку-аку-аку-аку. А куды плывем-дрэйфуем па марах і пад марамi Нам дагэтуль невядома ды і ведаць нецікава, П'ем мы каву і сьпяваем аку-аку-аку-аку. Аку-аку-аку-аку, аку-аку-аку-аку... Аку-аку-аку-аку, аку-аку-аку-аку... П'ем мы каву і сьпяваем аку-аку-аку-аку...