Стары певень (У. Караткевіч "Скрыпка Дрыгвы" 2005г.) (исполнитель: Лявон Вольскі)
Жабруюць хаты. Штук дваццаць даўно, Сорак восем сьляпых зьвіў бур’ян пятлёй, І, ўрэшце, адзін павадыр: вакно, А за ім жывое сьвятло. Забітая кожная з хат, як труна, Вёска вымерла. У ёй толькі хлюпам зьвярэць. І жыве там бабулька адным-адна... Котка, певень і пяць курэй. Ноччу мулка. І шэпча яна ў невідно: «Не пасьпее тройчы»... І вось у туман Загарлае певень, што доўжыцца ноч. І чакае. Адказу няма. І сыноў, і суседзяў ёй трызьніцца крок, Як жывы, неадчэпны падман... Загарлае певень, што чэзьне змрок – А хору ў адказ – няма. Хто ў тайзе, хто ў стэпе. Свой гай парадзеў, А калі, ўрэшце, прыйдзе драма, Загарлае певень, што блізкі дзень – І хоць бы хто падтрымаў. Калі хвошча залева на ўвесь небакрай, Калі сьпіць пад сьнягамі трава, Гэты певень вартуе наш родны край. А вы? Ці ня ганьба вам?