Дзе твой космас маўчыць (Treb Beats prod.) (исполнитель: Сяргей Балахонаў)

ДЗЕ ТВОЙ КОСМАС МАЎЧЫЦЬ
У мігценні падзей 
безнадзейна жыву я.
Сівізна ў барадзе.
У царкве – алілуя.
Ды па рэбрах штось б’е,
Прагна п’е з успамінаў.
Можа, чэрці твае.
Можа, нашы дэльфіны.

Шоргат шэрых планет.
На ўвесь свет пыл асенні.
Шэрых дзён пустацвет –
Пяць дзясяткаў адценняў.
Што вясна, што зіма –
Да вязьма тры паўкрокі.
Я цябе не стрымаў –
Як заўжды, адзінокі.

Дзе твой космас маўчыць?
Далічы да світання.
У якой далечы
Карабель твой прыстане?
Дзе мяжа, дзе парог
Тых дарог безыменных,
Дзе цябе не ўсцярог
Ад чарнобылю ў венах?

Снег гуляе з дажджом,
Як з баршчом твой махіта.
Лезе ў кадр пішчом
Фэйс твайго езуіта.
Белы снег, шэры лёд.
Пералёт сонных птушак.
Я не маю нагод
Іх дрымоту парушыць.

Гэты час без цябе
Праваліўся у бездань,
Як касмічны марпех
З пахаванай нявестай
У сузор’і Стральца
На Люстдорфскай дарозе,
Дзе гугнявы пацан
Бамбалёты разводзіў.

На рамонках крышталь –
Вязкі жаль астранаўта.
Я забыўся амаль
Пра шчаслівае заўтра.
Я не помню пра ўздым
За калым сонца дыска.
Я шыбую праз дым
Па дарожаньцы слізкай.

За акном п’яны Марс
Дзікі фарс вычварае.
Ты гуляеш у дартс
На нямым небакраі.
Дзеля ўцех пустаты
Праз масты Алькантара
Шлеш пустыя лісты
Пра разбітыя мары.

Скрыжаваных баёў
Тлен і кроў на павеках.
Ты здарожышся зноў
На асушаных рэках.
Ты сябе завядзеш
Ў цемень веж нетаропка
І адпусціш картэж
За апошнюю кропку.

У мігценні падзей 
безнадзейна жыву я.
Сівізна ў барадзе.
У царкве – алілуя.
Ды па рэбрах штось б’е,
Прагна п’е з успамінаў.
Можа, чэрці твае.
Можа, нашы дэльфіны.

Гэты час без цябе
Праваліўся у бездань,
Як касмічны марпех
З пахаванай нявестай
У сузор’і Стральца
На Люстдорфскай дарозе,
Дзе гугнявы пацан
Бамбалёты разводзіў.

студзень 2015 г.

Скарыстаны бясплатны мінус ад каманды FREETEAM  [bad word] freeteam]:  Treb Beats Prod. - FREE BEAT #1
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Spada - cool  Shaggy mad mad world  Тема Евгения  Винтаж когда ты рядом  Rend collective  Мчится время  Молодая медсестра Некрофилия 
О чем песня
Сяргей Балахонаў - Дзе твой космас маўчыць (Treb Beats prod.)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен