Коска (исполнитель: Zeman)

Праз акуляры вы не бачыце вайна ідзе

Ў бязглуздай барацьбе

Я пахаваў на некалькіх старонках сваё я

Але ж я марыў

(І так да скону жыцця)

У якiх пад’ездах я губляю лепшы час у сваiм жыцьцi,

Пара iсьцi, душа шукае выйсьце для нянавiсьцi,

Я бачыў столькi непрыемных сцэн,

Што трэба дэкарацыi зьмянiць, а я баюся зьменаў,

Мне сорамна й агiдна — я напэўна такi ж самы,

Як i тыя, што прадаўшы мозг слухаюць рэкляму,

Нас павядуць у лепшы сьвет i мы памрэм у дарозе,

Самi нi на што ня здольныя, як мухi на марозе,

Гляджу на аднагодкаў згодных на любыя казкi

Толькi б iм ня думаць галавой, замест твару маска

Тутэйшых Гаяў Фоксаў не хвалюе ўжо нiчога

Акрамя прыгожых аватарак. Бутэлька рому

На пятнаццаць чалавек ля куфра нябожчыка

Сьлёзы па шчакох лязом, i толькi б не было iм горш, чым зараз.

I пра адданасьць могуць не брахаць,

Бо калi ты не ненавiдзеў, то куды табе кахаць?

 

Шчасьце ня мераюць у квадратных мэтрах i далярах,

Так шкада сяброў, што прынесўлi iм сябе у ахвяру,

Ня так дауно я iх праводзiў на цягнiк у Маскву

А зараз сустракаю на вакзале. А на iх месца ў пастку

Трапляюць маладзейшыя на два гады,

I потым усё спачатку — каму туды, каму сюды.

Там сапраўды нэонавы агонь, ды ён халодны,

З той нагоды пэўна, што яго сваяк агонь балотны,

Хто вызначае кошт перакананьням,

Прадае гуртом свае надзею, веру i каханьне.

Таксама звыкла, як па грамах набывае спайс,

I посьцiць сваю дупу ў Instagram’е, бо на ўсё ёсьць прайс.

Але чаму тады яны жалосна так галосяць

Калi атрымаюць у тэрмiн суму лiчбаў 3 2 8?

I пад птушыным вокам можа быць сiняк

Хай будзе так, як будзе, але можа быць што будзе абыяк.

I нават двойчы два не заўжды чатыры,

Не заужды ўсё менавiта так, як нас раней вучылi,

Вось праз такiя шчылiны i лезуць пацукi,

Пакуль мы сьпiм яны нам ледзьве чутна абгрызаюць рукi.

Але ўсё ж добра, прымроiўшы кватэру ў Менску,

Турцыю пяць зорак ды аўто ты не пачуеш пiску

Шэрых ворагаў ля ног, а зь iмi чорная чума

Забясьпечыць сьвет наступным днём, у якiм цябе няма

Я ведаю, што мае мары спраўдзяцца наўрад цi,

Я перакажу iх як хваробу свайму дзiцяцi,

Той напэўна ўнукам i калi парвецца той ланцуг

Усе здабудуць волю. Нажаль, сыстэма так працуе

Месца тут для валацуг няма, схаваўшыся пад коўдрай

Дзецi хворыя чытаюць, што наш сьвет нiбыта добры,

Але ня ўсё заўсёды так як нас раней вучылi…

Коска. Зэман. Менск. Два. Нуль. Адзiн. Чатыры.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Maria Rita Corpitcho  Maria Rita Casa De Noca  Maria Rita Recado  Maria Rita Minha Alma  Мама прости меня прости меня  Maria Rita Muito Pouco  Песня проститутки  8mm Opener 
О чем песня
Zeman - Коска?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен