Ціхая ноч (исполнитель: Вальжына Цярэшчанка)
Пераклад Наталлі Арсеньевай Ціхая ноч, святая ноч! Спіць усё, сніць даўно. Толькі Маці Святая ўсцяж ціха ў яслях люляе Дзіця: «Спі, Сыночак малы, Спі, Сыночак малы!» А ўгары ўсё гарыць Серабром зорных крыг. Хор анёлаў пяе пастухом Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом, Светлай песняй хвалы Славяць Збаўцу Зямлі. Ціхая ноч, святая ноч, У родны край завітай, Людзям сум і тугу разгані, Хай жа цешацца ў гэтыя дні, Ў ціхую, святую ноч, Ў ціхую, святую ноч!