Саўка ды Грышка. Песьня лібійскага добраахвотніка (исполнитель: Лявон Вольскі)

Саўка:
Сягоньня, у гэту срэду,
Я памяняю жызьнь.
У Лівію паеду
І буду там служыць.

Красівы, загарэлы,
Вінтоўка на рамне…
І што ты будзеш дзелаць
Тут, Грышка, безь мяне?

Грышка:
Здаецца, што запозна
Прыдумаў гэта ты.
Ну, хто цябе там возьме!
Кадафі ўжо кранты.

Ты, Саўка, надта шпаркі.
І гэта ўсё дарма.
Ты ж там ня знойдзеш шкваркі.
І чаркі там няма.

Саўка:
Паслушай, ты ня каркай!
Ня вякай пад руку.
Касаема што шкваркі, -
І ў нас ана “ку-ку”.

А там барашкаў мора -
Люляке-баб, шашлык…
Брасай усё, Грыгорый!
Служыць са мной пашлі!

Грышка:
Я ў госьці запрашаю
Цябе, мой сябручок,
На сьвята ўраджаю –
Капуста, кабачок…

Згатуем на вячэру
З гародніны рагу,
Прагонім да халеры
Сьмяротную тугу.

Саўка:
Кашмар і дзікі ужас!
Тут вздрогне і Хічкок.
На заўтрак і на ужын –
Капуста, кабачок. Тьфу.

І страшна, і праціўна
Пра гэта думаць мне…
Уж лучшэ я, красівы,
Пагібну на вайне. 

Грышка:
Ну, што ты?

Саўка:
Уж лучше на вайне...

Грышка:
Успакойся.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Призыв к Намазу Islam  Time Lord and the TARDIS джонлок  Дыши мне вслед mSPEED  Судьба это неприятный домысел  Когда поймёшь умом-Вот мой бокал  Я себе таких блядей Вагон достану  Пробили старые часы что давно  Услышь мой зов восстань Кавказ 
О чем песня
Лявон Вольскі - Саўка ды Грышка. Песьня лібійскага добраахвотніка?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен