ЧЕРНОБЫЛЬ (исполнитель: Анатоль Ярмоленко, ансамбль СЯБРЫ)

Той чарнобыльскай ноччу,
Як у жудасным сне,
Напамiнам прарочым
Скаланула мяне -
Блiскавiцай урану
Можна свет спапялiць.
I пякельнаю ранай
Мне Чарнобыль балiць.

Больш не радуюць кветкi
I не клiчуць грыбы.
Не магу я быць гэткiм,
Як да гэтага быў.
Роздум змрочным тыранам
Будзе роспач цвялiць.
Незагойнаю ранай
Мне Чарнобыль балiць.

Што пакiну я ўнуку?
Што я сыну скажу?
На людзей i навуку
Я iначай гляжу.
I вiной дараванай
Гора не адбялiць.
Невылечнаю ранай
Мне Чарнобыль балiць.

Больш не радуюць кветкi
I не клiчуць грыбы.
Не магу я быць гэткiм,
Як да гэтага быў.
Роздум змрочным тыранам
Будзе роспач цвялiць.
Незагойнаю ранай
Мне Чарнобыль балiць.

Як ва ўсiм разабрацца
Нам без жудасных сноў,
Каб агонь радыяцый
Не ўзвiхрыўся зноў,
Каб не слалi праклёну
Нам нi лось нi мядзведзь?..
Будзе, будзе да скону
Мне Чарнобыль балець.

Больш не радуюць кветкi
I не клiчуць грыбы.
Не магу я быць гэткiм,
Як да гэтага быў.
Роздум змрочным тыранам
Будзе роспач цвялiць.
Незагойнаю ранай
Мне Чарнобыль балiць.

Радио Чернобыль https:/ [bad word] radio.chernobyl
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Подари еще мне ночь  Сережа местный новый год  Hann-бросил  HMKids - Seduced by Daemonette  Kursinbe endi  Тюменские геологи в Мозамбике Петр Сафронов  Heaven Deckscar Remix Dj Sammy 
О чем песня
Анатоль Ярмоленко, ансамбль СЯБРЫ - ЧЕРНОБЫЛЬ?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен