Цемра (исполнитель: Новае неба)

Цемра, людзі ўстаюць з ложкаў,
Людзі п’юць цёплую каву,
Людзі ідуць на працу,
Каб адбыць там свой час
І рушыць дамоў.

Дай мне веры, дай надзею,
Дай знак таго, што гэта патрэбна табе,
Дай мне веры, дай, дай надзею,
Дай знак таго, што гэта патрэбна табе.

Цемра. Людзі прыходзяць з працы,
Людзі здымаюць адзеньне,
Людзі кладуцца ў ложкі
І кахаюць адзін аднога
Ці самі сабе.

Дай мне веры, дай, дай надзею,
Дай знак таго, што гэта патрэбна табе,
Дай мне веры, дай надзею,
Дай знак таго, што гэта патрэбна табе.

Не, не трэба ніякіх знакаў
І веры не трэба, а толькі,
А толькі крыху надзеі,
Каб не памерці тут ад дзіўнай хваробы.

Першая фаза, якой
Агульная млявасьць,
Другая фаза, якой
Страта веры ды сэнсу,
Трэцяя фаза - 
Сьмерць і труна,
Чацьвертая фаза - 
Глеба і цемра.

Цемра. Людзі ідуць на працу,
Людзі прыходзяць з працы,
Людзі ідуць на працу,
Людзі прыходзяць з працы,
Людзі ідуць на працу,
Людзі прыходзяць з працы.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Poets of the Fall Kamikaze Love  Poets of the Fall The Lie Eternal  Poets of the Fall Skin  Poets of the Fall The Distance  Poets of the Fall Show Me This Life  Poets of the Fall Morning Tide  Poets of the Fall The Happy Song 
О чем песня
Новае неба - Цемра?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен