Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Узыйдзі на гару, Абярніся ваўком І ляці праз чатыры гады. Сваю маці забудзеш І родны свой дом, Не сустрэнеш ніколі бяды. А яшчэ сорак дзён, Не шкадуючы ног, Ты ляці па пяску, па вадзе, Па асфальце, па пылу, Па бруку дарог, Не спыняйся, крый Божа, нідзе. А калі на мяжы, Паміж ноччу і днём Перакуліцца ўвесь белы сьвет, Будзе ў цемры сьвяціць Ярка-чорным агнём Непатрэбны і воўчы твой сьлед. Узыйдзі на гару, Абярніся ваўком. Узыйдзі на гару, Абярніся ваўком.