Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)

Бомба мае ўзарвацца а трынаццатай дваццаць,
Але пакуль што трынаццаць пятнаццаць.
Нехта здолее выйсьці, нехта будзе праходзіць,
Нехта будзе вагацца у трынаццаць шаснаццаць.

Аааааааааа...

Тэрарысты адбеглі на такую адлегласьць,
Каб іх не зачапіла кавалкамі цэглы,
Але каб было бачна вынік іхняе працы,
Калі будзе ўзрывацца.

Аааааааааа...
Аааааааааа...

Уваходзіць кабета ў пунсовых шкарпэтках.
Выйшаў хлопец, спыніўся, падпаліў цыгарэту.
Можна шчэ не сьпяшацца.
У трынаццаць сямнаццаць невысокі мужчына
Выйшаў, сеў у машыну.
Ўвайшоў нехта сьмешны, напяваючы нешта.
У трынаццаць сямнаццаць і сорак сэкунд
Недзе зьнікла дзяўчына, што праходзіла тут.

Аааааааааа...
Аааааааааа...

Можа села ў аўтобус, ну, а можа ня села,
Паглядзім, калі будуць выносіць цела.
У трынаццаць гадзінаў дзевятнаццаць хвілінаў
Цераз гэтыя дзьверы не ўвайшоў ні адзіны,
А праз трыццаць сэкундаў выйшаў нейкі вар'ят,
Стаў, памацаў кішэні і рушыў назад.
Ён забыўся пальчаткі, якія яму непатрэбныя рукі
Ўжо не сагрэюць.

Аааааааааа...
Аааааааааа...

Шэраг доўгіх сэкундаў на вачох карацее,
Час ідзе, ён адвеку ня можа спыніцца.
А трынаццатай дваццаць мільганула надзея:
Бомба мае ўзарвацца? Бомба мае ўзарвацца!

Аааааааааа...
Аааааааааа...
Аааааааааа...
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Эй ухнем!  Soul eater opening 1  Твое дыханье  Wolfgang  Любимые глаза  Казаченко вадим золушка  Katty perry hot n cold  Виктория Иванова 
О чем песня
Неизвестен - Отсутствует?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен