Загінуўшым паэтам прысьвячаецца (исполнитель: BN & N.R.M.)

Адчыняюцца вокны на высокіх паверхах, 
Вылятаюць паэты да таго, хто там зьверху
І ня спыніш ты іх, і ня зробіш нічога
Гэта звыклая рэч – шлях паэтаў да Бога.
Гэты край безнадзейны асьвятлялі і грэлі
І праз рыфмы і рытмы на рэальнасьць глядзелі
Але ўсё як заўсёды і іх тут не прызналі
І яны ўжо далёка і яны ўжо ня з намі

Яны стваралі свой час, ляцелі стрэлы іх фраз
Проста ў душы, праз вочы
Яны і зараз лятуць іх можна ў сэрцы адчуць
Калі толькі захочаш

І паміж радкоў, чытаеш іхні лёс
Вечны сумны лёс – паэтаў
Нібы промнямі мы працятыя наскрозь, словам сьветлым

У начы ты запаліш адзінокую свечку
Два радкі прачытаеш і наблізіцца вечнасьць
І тады зразумееш таямніцы сакрэты
Гэтым полымям чыстым неспадзеўна сагрэтыя
Радасьць роспач надзея, падманутая вера 
Усе пачуцьці радкамі на малюткай паперы
Ты адчуй свае сэрца, што паскорана б’ецца
У сумоў’і сугучным з паэтавым сэрцам

Яны разбураць твой сон, ты чуеш велічны звон
Бачыш цені паэтаў
Яны заўжды між людзей, яны ў віры падзей,
Ты памятай пра гэта

І паміж радкоў, чытаеш іхні лёс
Вечны сумны лёс – паэтаў
Нібы промнямі мы працятыя наскрозь, словам сьветлым.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Da gudda jazz нам обещали дожди  Blue bird naruto  Rescue My Life Sample Rate  Inhuman perfection - несчеловечное совершенство  Секунды на моих часах  Гравита мой идеал  Им ахпер  Na Na Na 3 KITA 
О чем песня
BN & N.R.M. - Загінуўшым паэтам прысьвячаецца?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен