Спадарожнiк (исполнитель: UltraВожык)

Спадарожнік

Частка 1

Сяджу на даху, прымацоўваю балею да страхі.
Прыб'ю цвікамі вантуз - выгляд будзе неблагі.
І калі дроту наматаць,
То атрымаецца нядрэнная антэна.

Маю звычайную антэну сусед даўно прапіў,
Парабалічную талерку выканкам забараніў
З эстэтычных прычынаў, бо яна псуе вясковы краявід.

Праз самаробную антэну бачна розную заразу:
То СNN, то ВВС, а часам ўсё адразу.
Толькі шоў Пацы-Вацы бачна лепей за ўсіх,
Але ў мяне ўжо гэты шоў вось тут!

Прыпеў

Праз бясконцыя абшары спадарожнік мой ляціць,
Твой самотны голас над Зямлёй гучыць.

І калі раптам злы сусед маю балею не прап'е,
І калі дурань яго сын мяне лапатай не заб'е,
То буду я глядзець Плэйбой, а не зялёную пачвару Пацу-Вацу.

Частка 2

Усім вядома, што сусед мой глузды свае прапіў.
Яму заўсёды падаецца, што нас вораг ачапіў.
Але таксама ўсім вядома, што глядзіць ён рэгулярна Пацу-Вацу.

Глыбачэннаю траншэяй акапаў ён агарод,
На хлеў, лазьню і на пуню начапіў калючы дрот,
І кабы вораг не пралез, тры тыдні не карміў свайго сабаку.

Амапаўскія каскі па ўсіх дрэвах ён развесіў,
Каб апазіцыю пужаць, што бадзяецца па лесе,
І як Гандалф ён спіць не зачыняя вачэй.

Прыпеў

Праз бясконцыя абшары спадарожнік мой ляціць,
Твой самотны голас над Зямлёй гучыць.

І ніякія Пацы-Вацы яго ня здоляць прыглушыць,
Бо ён вольны голас, свабоды голас.

І калі ЖЭС не паспрабуе электрычнасць адключыць,
І калі хата не згарыць, і сэрцу не надакучыць біць,
То буду я глядзець Плэйбой, а не вясёлую праграму Пацы-Вацы. Yeah.

Сярэдзіна

Хор:
Паца-Ваца, Паца-Ваца, Плэйбой.
Паца-Ваца, Паца-Ваца, Плэйбой.

Маскальскі хор:
Мы весёлые медузы, мы похожи на арбузы.

Джазмэн:
М-па пэ ба, па бу да бу ды па ду да.

Вядучы:
Вітайце - сабачка Ібрагім!

Сабачка Ібрагім:
Гаў-гаў, гаў. Yeah. М-аh. W-ah.

Прыпеў

Праз бясконцыя абшары спадарожнік мой ляціць,
Твой самотны голас над Зямлёй гучыць.

І ніякія Пацы-Вацы яго ня здоляць прыглушыць,
Бо ён вольны голас, свабоды голас.

Праз бясконцыя абшары спадарожнік мой ляціць,
Твой самотны голас над Зямлёй гучыць.

І ніякія Пацы-Вацы яго ня здоляць прыглушыць,
Бо ён вольны голас, свабоды голас.

Яго ў печы не спаліць, яго лапатай не забіць,
Яго суседу не прапіць і ЖЭСу не забараніць,
І буду я глядзець Плэйбой, бо гэта не адстой,
Гэта зусім не Паца-Ваца, не, гэта вам не Паца-Ваца.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
My Life with the Thrill Kill Kult First Cut  My Life with the Thrill Kill Kult Glamour Is a Rocky  My Life with the Thrill Kill Kult And This Is What  My Life with the Thrill Kill Kult These Remains  My Life with the Thrill Kill Kult The Velvet Edge  Манит неизвестностью яркий свет Дима Билан 
О чем песня
UltraВожык - Спадарожнiк?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен