Дзякуй табе (праэкт "Такога няма нідзе") (исполнитель: Алег Гарбуз (сл. і муз. Л.Вольскі))

Пад сьнегам зьзяе і іскрыцца
Калісьці шэрая сталіца.
І мы з табою разам сьмяяцца будзем і дзівіцца.

Мы зойдзем у карчму пагрэцца
І нам камін зацепліць сэрцы.
Глінтвейн з чырвоным перцам,
І позірк твой майго кранецца.

Дзякуй табе за пару нязначных фразаў,
Дзякуй за тое, што мы з табою сам-насам.
Падае лёгкі сьнег, час не спыняе бег,
А мы ізноў (ізноў…) з табою разам.

Плыве размова нетаропка,
Шматкроп’яў шмат і мала кропак.
Згасае сонца промень 
І дзень сканчаецца кароткі.

Ён быў кароткі і чароўны,
Глінтвейну водар вечаровы.
У вокнах цень ліловы
І гукі ціхае размовы.

Дзякуй табе за пару нязначных фразаў,
Дзякуй табе…
Дзякуй за тое, што мы з табою сам-насам.
Дзякуй табе…
Падае лёгкі сьнег, час не спыняе бег,
А мы ізноў з табою разам.

Дзякуй табе за пару нязначных фразаў,
Дзякуй табе…
Дзякуй за тое, што мы з табою сам-насам.
Дзякуй табе…
Падае лёгкі сьнег, час не спыняе бег,
А мы ізноў (ізноў…) з табою разам.

А мы ізноў… з табою… разам…
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Делай меня точно  Язган язмышыбыз  Oxygene 4  Эй ты красавчик мой дорогой  Laba Ir  Королева луна  Не огарчай братиш  Скрябин мама 
О чем песня
Алег Гарбуз (сл. і муз. Л.Вольскі) - Дзякуй табе (праэкт "Такога няма нідзе")?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен