Дажджамi (исполнитель: :B:N: (Бяз назвы))
нашы сэрцы замёрзьлі па зіме ад халоднае сьцюжы. мы забылі той шлях, што засьцілаў я пялёсткамі ружаў. яна была сама сабой са мною ў параўнаньні. я купідонавай стралой працягла ўсё каханьне. дажджамі асьветліцца вакол абшар. мы самі згубілі мір агульных мар. у сэрцы ізноўку цяжарам камень- я ненавіджу гэты дзень! я ненавіджу гэты дзень! тваіх вуснаў сасьпелых не забыць мне ўжо аніколі. успамінаю далоняў цяплыню, мой маленькі анёлак. глядзі ўсё разьбіта ўшчэнт і згасьлі нашы сьвечы, а я гляджу на твой партрэт ужо каторы вечар. дажджамі асьветліцца вакол абшар. мы самі згубілі мір агульных мар. у сэрцы ізноўку цяжарам камень- я ненавіджу гэты дзень! я ненавіджу гэты дзень! лёс чамусьці склаўся так, а можа хтосьці разгубіўся. і жыцьця майго мастак, напэўна, проста памыліўся- не пабачыў аднаго, а вуснаў ужо было спатканьне; не прыкмеціў тваяго і маяго каханьня. дажджамі асьветліцца вакол абшар. мы самі згубілі мір агульных мар. у сэрцы ізноўку цяжарам камень- я ненавіджу гэты дзень! дажджамі... мы самі... у сэрцы ізноўку цяжарам камень- я ненавіджу гэты дзень! я ненавіджу гэты дзень!